< Каталіцкія могілкі >
Могілкі каталіцкія: мемарыяльная сцяна нямецкім салдатам
Могілкі каталіцкія: пахавальня Заборскага
Могілкі каталіцкія: пахавальня Садоўскага
Сярод надмагілляў на гэтых могілках, якія самі па сабе ўяўляюць гістарычную і мастацкую каштоўнасць, захаваліся і буйнейшыя пабудовы. Так, у руінах стаяць капліца-пахавальня Садоўскага (1936 г.) і капліца-пахавальня Заборскага (1858 г.). На краі цвінтара знаходзіцца мемарыяльная пабудова ў выглядзе сцяны, складзеная з часанага каменю на месцы пахавання салдат Першай сусветнай вайны. Узведзена яна прыкладна ў 1910-я гг.