< Кавалі >
Драўляная Успенская царква ў псеўдарускім стылі пабудавана на ўскрайку вёскі ў 1748 г. Магчыма, гэты храм першапачаткова ўзводзіўся як уніяцкі ці каталіцкі, а ў першай палове XIX ст. быў перабудаваны, зменены і ў рэшце рэшт менавіта ў такім выглядзе дайшоў да нас. Побач стаіць драўляная званіца. Храм акружае каменная агароджа.