< Харчычы >
Глыбока ў светлым сасновым бары, на могілках захаваліся старажытныя каменныя крыжы, якія былі ўсталяваныя тут, магчыма, у далёкім ХІІІ ст. Пры апошнім маім візіце некалькі ўнікальных помнікаў знікла. На мой погляд, гэтыя крыжы даўно трэба ўключыць ў спіс помнікаў нашай нацыянальнай спадчыны.