< Хаціслаў >
Спаса-Праабражэнскі храм пабудаваны з дрэва ў 1799 г. Першапачаткова гэта была ўніяцкая ці каталіцкая святыня ў стылі народнага дойлідства з рысамі барока. У сярэдзіне ХІХ ст. храм быў перабудаваны. Тады ж да галоўнага фасада прыбудавалі трох'ярусную званіцу і змянілі купальную сістэму. Святыню ўпрыгожвае разны іканастас, выраблены ў 80-я гг. ХІХ ст.