< Павіцце >
Пабудавана царква з дрэва ў неарускім стылі ў 1911 г. Яна з першага позірку ўражвае сваім маштабам, зграбным сілуэтам званіцы, прадуманым дэкорам знадворных сцен. Гэты храм можна лічыць адным з найпрыгажэйшых храмаў Брэсцкай вобласці. Варта зайсці ў царкву, каб паглядзець яе ўнутраны дэкор.