< Кляштар базіліян >
У 1758 г. на беразе ракі Аршаніцы ў стылі позняга барока былі пабудаваны цагляныя карпусы базіліянскага кляштара і касцёл Дзевы Марыі, які быў узарваны ў 1967 г. Захаваліся толькі руіны жылога корпуса кляштара. У 1842 г. кляштар перадалі праваслаўным. На тэрыторыі манастыра дзейнічала праваслаўнае духоўнае вучылішча. Вядуцца аднаўленчыя работы.