< Кляштар бернардынаў >
У 1630 г. узведзены жылыя карпусы кляштара. Прыкладна праз дзесяць гадоў на сродкі вядомых шляхецкіх родаў збудаваны цагляны касцёл Святой Тройцы ў стылі барока і ракако. Пасля паўстання 1863-1864 гг. царскія ўлады перадалі і касцёл, і манастыр праваслаўнай царкве. У 1920-я гг. пабудовы кляштара выкарыстоўваліся як розныя адміністрацыйныя ўстановы, а пазней як інтэрнат для навучэнцаў.