Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Кляштар бернардынак >

У канцы 70-х гг. XVII ст. збудаваны касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў стылі класіцызму з элементамі барока і ракако. Адназальная аднакупальная базіліка мае масіўную паўкруглую апсіду. У 1764 г. пабудаваныя карпусы кляштара бернардынак з замкнёным унутраным дворыкам. Пасля паўстання 1863-1864 гг. дзейнасць манастыра была забароненая маскоўскімі ўладамі. З 1907 г. i касцёл, і манастыр дзейнічалі. Пасля Другой сусветнай вайны савецкія ўлады пераабсталявалі касцёл пад бальніцу. У 1993 г. святыня была вернута вернікам.

Фотагалерэя

Маршрут Слонім-1 - Кляштар бернардынак - Кляштар бернардзінак: касцёл Маршрут Слонім-1 - Кляштар бернардынак - Кляштар бернардзінак: касцёл
Маршрут Слонім-1 - Кляштар бернардынак - Кляштар бернардзінак: касцёл Маршрут Слонім-1 - Кляштар бернардынак - Кляштар бернардзінак: касцёл
Маршрут Слонім-1 - Кляштар бернардынак - Кляштар бернардзінак: жылы корпус Маршрут Слонім-1 - Кляштар бернардынак - Кляштар бернардзінак: жылы корпус

Карта хуткага доступу