< Кляштар трынітарыяў >
Заснаваны кляштар на сродкі шляхецкага роду Саковічаў у 1714 г. Троіцкі касцёл (1714 г.) пры кляштары пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг. быў перададзены праваслаўным і перабудаваны. У 1920 г. закрыты, а ў 1957 г. знесены. У корпусе кляштара, які захаваўся па сённяшні дзень, цяпер размясціўся філіял дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці і жылыя памяшканні.