< Крыж. Млын. Мост >
Адзін з Аршанскіх каменных крыжоў умураваны ў тратуарную плітку ля сучаснага праваслаўнага сабора Св. Міхаіла. У будынку былога вадзянога млына, пабудаванага ў 1902 г., сёння працуе гарадскі этнаграфічны музей з багатай калекцыяй прадметаў даўніны. Побач з млыном знаходзіцца вялікі арачны мост у добрым стане, узведзены з цэглы і каменю ў той жа час, што і сам млын.