< Крупава >
Пабудаваны каталіцкі храм Святой Тройцы ў неараманскім стылі са светлай вохрыстай цэглы, даволі рэдкай для Беларусі, у 1925 г. Пазбегнуўшы значных пашкоджанняў падчас Другой сусветнай вайны, касцёл не пазбег ганенняў у часы савецкай улады. У 1963 г. храм быў зачынены і прыстасаваны пад складское памяшканне. Толькі ў 1990-я гг. храм быў адноўлены і вернуты вернікам.