< Нача >
Паселішча вядомае з XV ст. У добрым стане захаваўся сядзібны дом Чарноцкіх. Пабудаваны ён у стылі класіцызму з цэглы ў 1810 г. Праз сто гадоў дом быў перабудаваны. Сядзібай валодалі Табаровічы, Масальскія. У занядбаным парку з маляўнічымі стаўкамі можна ўбачыць каменны стол, які таксама з’яўляўся сонечным гадзіннікам. Тут жа знаходзяцца каменныя пліты, усталяваныя ў гонар паўстання 1863-1864 гг.