< Крывічы >
Былое мястэчка вядомае з самага канца XV ст. Маёмасць шляхецкіх родаў Корсакаў, Кішкаў, Хоцькаў, Швыкоўскіх. Захаваўся касцёл Св. Андрэя Апостала, узведзены ў стылі барока ў 1796 г., і жылы корпус кляштара трынітарыяў. Пасля паўстання 1830–1831 гг. кляштар быў зачынены царскімі ўладамі. На месцы старажытнага драўлянага храма (1642 г.) у 1887 г. быў пабудаваны каменны праваслаўны храм у гонар Св. Троіцы. Каля паселішча можна ўбачыць габрэйскія могілкі і могілкі польскіх салдат (1922 г.).