< Лунна >
Згадваецца з XVI ст. Касцёл Св. Ганны пабудаваны з цэглы ў стылі класіцызму. У 1895 г. ён быў перабудаваны. Побач знаходзіцца званіца. Варта паглядзець радавую забудову XVIII ст. Ад мясцовага маёнтка захаваўся сядзібны дом, пабудаваны ў 1822 г., брама і гаспадарчыя пабудовы. На могілках знаходзіцца капліца-пахавальня ўрача А. Барташэвіча (1930 г.). У 1886 г. з цэглы пабудавана царква Св. Іаана Прадцечы ў псеўдарускім стылі, праект храма першапачаткова прызначаўся для храма ў Індуры.