< Ляхавічы >
Гэтае паселішча згадваецца з XV ст. Ад замка, пабудаванага ў 1579 г. на сродкі знакамітага гетмана Яна Кароля Хадкевіча, застаўся толькі памятны камень, усталяваны на месцы, дзе стаяў замак. Гэты замак лічылі самым моцным бастыённым замкам на землях Рэчы Паспалітай. На могілках горада можна ўбачыць напаўразбураныя капліцы-пахавальні жонак І. Салтана і Д. Рэйтана і яшчэ дзве капліцы-надмагілля. Усе яны ўзведзеныя прыкладна ў пачатку ХІХ ст.