< Магіла Тамаша Зана >
Тамаш Зан быў адным з арганізатараў таемных студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў, а таксама блізкім сябрам Адама Міцкевіча. Быў асуджаны царскімі ўладамі і на 13 гадоў сасланы ў Сібір. Пасля вяртання з ссылкі пасяліўся ў Смальянах. У 1855 г. яго адпявалі ў мясцовым касцёле. Тамаш Зан пахаваны на мясцовых каталіцкіх могілках. Помнік на магіле ўстаноўлены прыкладна ў 1857 г.