< Млын >
Зусім побач са Смальянамі, ля прасёлкавай дарогі, стаіць двухпавярховы драўляны млын, выкананы ў ідэальных прапорцыях. Калі млын яшчэ працаваў, задзейнічаны быў і мансардны паверх пад двухсхільным дахам. Млын пабудаваны ў 1889 г. Дабротна складзены будынак і сёння можна ўмела прыстасаваць, напрыклад, пад этнаграфічны музей.