< Праабражэнская царква >
Гэты храм у стылі барока пабудаваны ў 1762 г., магчыма, як уніяцкі ці нават каталіцкі. Пасля 1864 г. святыня была перададзеная праваслаўнай царквы. Храм унікальны дзякуючы рэдкай трох’яруснай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Першы ярус напалову заглыблены ў зямлю. Паводле легенды, менавіта гэтая частка святыні дзейнічала заўсёды.