< Радавая забудова >
Упершыню Смаляны згадваюцца ў 1484 г. З сярэдзіны XVI ст. гэта ўжо мястэчка. Над цэнтральнай плошчай узвышалася драўляная ратуша, побач з ёй стаялі гандлёвыя рады і будынак вагавой. На другім баку плошчы – драўляная царква. Да нашых дзён захавалася некалькі драўляных жылых дамоў XIX ст. і невялікія гандлёвыя крамы з цэглы.