< Махро >
Петрапаўлаўскі праваслаўны храм у стылі народнага дойлідства з рысамі барока пабудаваны з дрэва ў 1792 г. Магчыма, першапачаткова ён быў уніяцкім. У пачатку другой паловы XIX ст. святыня была істотна перабудаваная: перайначаная купальная сістэма і прыбудаваныя сіметрычныя рызніцы. Прыкладна ў той жа час каля храма была ўзведзена двух’ярусная званіца.