< Маркава >
Згадваецца Маркава з 1415 г. З 1486 г. – мястэчка. На ўзвышшы ў цэнтры вёскі красуецца Троіцкая царква, пабудаваная з каменю і цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў 1860 г. Побач з царквой можна ўбачыць цікавы будынак ці то званіцы, ці то вартоўні (ХІХ ст.). У скверы непадалёк ад храма знаходзіцца драўляная капліца ў стылі народнага дойлідства.