< Мішневічы >
Захаваліся руіны некалі якасна і адмыслова складзенага вадзянага млына. Пабудаваны ён з каменю і цэглы ў 1892 г. Нават такія руіны ў руках гаспадара могуць стаць хаця б экскурсійным аб'ектам. У цэнтры вёскі проста на газоне ляжыць аднекуль прывезены каменны крыж. Вакол яго змайстравана агароджа з ланцугоў.