< Обаль >
Тут можна ўбачыць велічныя руіны вялізнага сядзібнага дома, ці нават палаца, шляхецкага роду Грабніцкіх. Пабудаваны ён у стылі класіцызму з цэглы ў 1824 г. Захаваліся будынкі флігеля і камендатуры, пабудаваныя ў 1924 г. Непадалёк знаходзяцца жылыя дамы, узведзеныя з цэглы яшчэ да Другой сусветнай вайны.