< Міёры >
Вядомае паселішча з 1514 г. як маёнтак Браслаўскага ўезда ВКЛ. У розныя часы было ўласнасцю Мірскіх, Белікавічаў, Кнотаў, Зяновічаў. У 1907 г. у стылі неаготыкі ўзведзены трохнефавы цагляны каталіцкі храм Узнясення Дзевы Марыі. Галоўны фасад святыні аздабляюць масіўныя трох’ярусныя вежы. Над уваходам, пад шчытом партала прарэзанае круглае вітражнае акно, а вышэй – вытанчаная вежка-ліхтар, якая ўдала гарманіруе з вежамі святыні.