< Мосар >
У 1792 г. пры фінансаванні ўладароў маёнтка Бжастоўскіх узведзены цагляны касцёл Святой Ганны ў стылі класіцызму . У 1922 і 1990 гг. касцёл рэстаўравалі. Дзякуючы намаганням ксяндза Ю. Булко, які пахаваны побач з касцёлам, вакол храма быў разбіты пышны пейзажны сквер з вечназялёнымі раслінамі і белакаменнымі скульптурамі.