< Мсціж >
Паселішча вядома ў складзе ВКЛ з пачатку XVI ст. З'яўлялася ўласнасцю роду Радзівілаў. З канца XIX ст. уласнасць роду Слізняў. Сядзіба лічылася адным з найбагацейшых прыватных уладанняў у гэтай частцы Беларусі. Ад былога маёнтка Слізняў да нашых дзён захавалася толькі ўязная брама, частка каменнай агароджы маёнтка, руіны невялікай пабудовы бровара і фрагменты старажытнага парку.