< Нарач >
Касцёл Святога Апостала Андрэя ў стылі неаготыкі пабудаваны з цэглы ў 1901 г. У 1925 і 1995 гг. яго рэстаўравалі. Цераз дарогу стаіць вялізны будынак плябаніі (1903 г.). Ад маёнтка Пікутоўскіх (ХІХ ст.) захаваліся моцная пабудова бровара і гаспадарчая пабудова. У 1860 г. пабудавана царква Святога Іллі. У Нарачы таксама знаходзіцца помнік салдатам Першай сусветнай вайны і габрэйскія могілкі.