< Навіцкія 1 >
На беразе невялікай і сёння крыху абмялеўшай ракі Лідзейкі, якая працякае праз сам, вядомы усім, гарад Ліду, мы і можам убачыць гэты вадзяны млын. Пабудаваны з бетонных блокаў на надзейным каменным падмурку. Верагодней усяго гэта адна з сядзіб шляхецкага роду Тукалаў, якім належала і суседняя сядзіба. Дзякуючы умураванай у сцяну шыльдзе, у нас ёсць магчымасць дасканала ведаць празвішча чалавека які пабудаваў гэты млын, а магчыма быў і яго уласнікам – гэта Міхаіл Арэхва.