< Пяцюлеўцы >
Гэта некалі добра абжытая і заможная шляхецкая сядзіба, недзе з сярэдзіны 17ст. была ва уласнасці роду Крыдзеляў. Само паселішча у тыя часы насіла больш старажытную назву – Малюжын. Прыкладна да 30х гадоў 20ст. сядзібай валодала Анна Заржэцкая. Як і гаспадарчыя пабудовы так і невялікі пейзажны парк, сады, акрамя асобных дрэў, да нашых дзён не захаваліся. Пад верхалінамі старых ліп захаваўся толькі двухпавярховы будынак. Ці гэта частка сядзібнага дома ці адна з афіцын, пакуль не вядома.