< Нова-Беражное >
Паселішча вядома з 1500 г. як валоданні старадаўняга шляхецкага роду Алешаў. Захаваўся сядзібны дом, пабудаваны Антоніям Алешам для сына Канстанціна ў 1890 г. Дом акружае пейзажны парк, які добра захаваўся. Можна ўбачыць руіны лядоўні. Трохі лепш захаваліся гаспадарчыя пабудовы і будынак бровара.