< Пакроўская царква >
Тут прыкладна з 70-х гг. XVIII ст. ужо існаваў драўляны храм. Да якой канфесіі ён належаў першапачаткова, невядома, аднак, хутчэй за ўсё, гэта быў арыянскі ўніяцкі храм. У канцы 70-х гг. XIX ст. на гэтым месцы з цэглы ўзведзена праваслаўная Пакроўская царква ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У XXI ст. праведзены рэстаўрацыйныя і аднаўленчыя работы. Царква стаіць на былых уніяцкіх могілках.