Аўтарскі праект Уладзіміра Цвіркі
250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі

< Паланечка >

У гэтай вёсцы захаваўся палац Радзівілаў у стылі позняга класіцызму, пабудаваны з цэглы ў сярэдзіне XVIII ст. Цэнтральная частка мае два паверхі, бакавыя крылы аднапавярховыя. На краі вёскі, каля невялікай маляўнічай сажалкі ў 1819 г. пабудаваны каменны вадзяны млын, ад якога сёння захаваліся толькі руіны. У 1751 г. у стылі неаготыкі і мадэрн пабудаваны касцёл Св. Юрыя. Побач – званіца і плябанія XIX ст. Абавязкова трэба паглядзець унутранае ўбранне храма і, як будзе магчымасць, паслухаць арган.

Фотагалерэя

Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Руіны вадзянога млыну Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Руіны вадзянога млыну
Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Касцёл Св. Юрыя Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Касцёл Св. Юрыя
Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Касцёл Св. Юрыя Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Касцёл Св. Юрыя
Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Палац Радзівілаў Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Палац Радзівілаў
Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Палац Радзівілаў Маршрут Ішкальдзь - Паланечка - Палац Радзівілаў

Карта хуткага доступу