< Параф'янава >
Адміністрацыйны будынак (1904 г.)
Касцёл Дзевы Марыі (1933 г.)
Свіран (1901 г.)
Чыгуначная станцыя: казарма
Ля чыгункі выдатна захаваўся цагляны адміністрацыйны будынак (1904 г.). Трохпавярховы свіран з бетонных блокаў (1901 г.). У руінах старая лядоўня і драўляны будынак казармы каля чыгуначнага вакзала. Упрыгожанне пасёлка – касцёл Дзевы Марыі, пабудаваны з цэглы ў стылі неабарока ў 1933 г. З 1960 да 1999 гг. касцёл не дзейнічаў. Сёння святыня адрэстаўраваная і вернутая каталікам.