< Порплішча >
Касцёл Св. Дзевы Марыі Каралевы (1939 г.)
Прыдарожная капліца з каменю (XIX ст.)
Спаса-Праабражэнская царква (1627 г.)
Драўляны касцёл Св. Дзевы Марыі Каралевы ў стылі канструктывізму пабудаваны ў 1939 г. Пасля вайны быў зачынены і выкарыстоўваўся як памяшканне пад майстэрні і школу. Ля касцёла стаіць прыдарожная капліца з каменю (XIX ст.). Спаса-Праабражэнская царква з дрэва ўзводзілася ў 1627 г. як уніяцкі храм. Пераасвячоная ў 1881 г. У 1884 г. да яе прыбудавана званіца. Гады бяруць сваё, і святыні тэрмінова патрабуецца капітальны рамонт.