< Парк і набярэжная >
Уздоўж берага ракі Сож на працягу кіламетра раскінуўся гэты ўнікальны пейзажны парк. Закладзены ён у 1839 г. пры графе І. Паскевічу. Спраектаваў парк польскі архітэктар А. Ідзкоўскі. У цэнтральнай яго частцы размешчаная Лебядзіная сажалка. Мноства скульптур, масткі, альтанкі ўпрыгожваюць парк ва ўсіх яго кутках. Дрэвы і хмызнякі для парку дастаўляліся з Варшавы і Парыжа. Парк займае плошчу ў 25 га і з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых пейзажных паркаў Беларусі.