< Парычы >
Гэтае паселішча ў Бабруйскім старостве ВКЛ згадваецца з XV ст. З XVII ст. – мястэчка. Захаваліся будынкі двухпавярховай карчмы і бальніцы (XIX ст.). На вул. Камсамольская, 3 знаходзіцца цагляны будынак жаночага духоўнага вучылішча, пабудаваны ў 1881 г. Цікавая радавая забудова XIX ст. У Парычах пахаваны былы дзекабрыст М. І. Пушчын і яго жонка Марыя Пушчына.