< Плябань >
Калі ехаць міма царквы, перабудаванай у 1864 г. з касцёла, за чыгуначным пераездам на старадаўніх каталіцкіх могілках мы можам сустрэцца з гэтымі каменнымі статуямі. Тут захавалася некалькі каменных крыжоў, усталяваных на месцах пахаванняў. Недалёка знаходзіцца магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг. Старыя могілкі моцна запушчаны, што надае ім таямнічы выгляд.