< Помнік Падаючыя крыжы >
Мемарыял Падаючыя крыжы збудаваны ў 1978 г. на месцы трагічных падзей Другой сусветнай вайны. Тут у канцы лета 1941 г. фашысцкія акупанты пакаралі смерцю больш за сто мірных жыхароў з розных населеных пунктаў акупаванай тэрыторыі. Бетонныя крыжы і сёння "падаюць" на нашу памяць, не дазваляючы выкрасліць з памяці страшны час апошняй вайны.