< Прошкава >
У 1859 г. тут пабудаваны невялікі драўляны каталіцкі храм у гонар Св. Антонія ў стылі народнага дойлідства. Над уваходам знаходзяцца вялікія хоры, дзе некалі мясціўся маленькі арган. У другой частцы вёскі, якая да нядаўняга часу была асобным паселішчам – Барыскавічамі, – захаваўся драўляны сядзібы дом шляхціцаў Дубашынскіх, пабудаваны ў 1884 г.