< Пружаны
Гандлёвыя шэрагі
Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі (1883 г.)
Каталіцкая капліца (1852 г.)
Сабор Св. Аляксандра Неўскага
Сядзіба Швыкоўскіх: сядзібны дом
Горад Дабучын вядомы з 1433 г. У 1589 г. ён атрымаў Магдэбургскае права, герб і новую назву – Пружаны. У 1862 г. па праекце архітэктара Ланці ў стылі рамантызму збудаваны шыкоўны сядзібны дом або палац. У 1857 г. закладзены касцёл, які быў дабудаваны пасля паўстання 1863-1863 гг. ужо як царква. Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў стылі неакласіцызму пабудаваны ў 1883 г. У савецкі час ён быў Домам культуры. Сёння адноўлены як касцёл. На старых гарадскіх могілках захавалася каталіцкая капліца (1852 г.). Ля сядзібнага дома можна ўбачыць каменны крыж, відавочна перабіты з паганскага ідала.