< Радавая забудова >
Першыя звесткі пра горад датуюцца 1267 г. Менавіта ў гэтым годзе на беразе ракі Днепр быў узведзены драўляны замак. У 1577 г. горад атрымаў Магдэбургскае права і герб. З XVII ст. да 172 г. горад з'яўляўся цэнтрам Магілёўскага стараства ВКЛ. Гэта адзін з нешматлікіх гарадоў Беларусі, дзе захаваліся жылыя і адміністрацыйныя пабудовы XVII-XIX стст. Можна нават арганізаваць асобны турыстычны маршрут па ўнікальных помніках архітэктуры радавой забудовы горада.