< Рамеснае вучылішча >
На рагу вуліц Пляханава і Зладзейскага ў 1903 г. з цэглы на масіўным цокалі ўзведзены двухпавярховы будынак былога рамеснага вучылішча ў стылі эклектыкі, які і сёння ўражвае сваёй архітэктурай. Будынак узяты пад ахову дзяржавы. Вядуцца аднаўленчыя і рэстаўрацыйныя работы.