< Радавая забудова
Мсціслаў вядомы з 1136 г. З XIV ст. ён уваходзіў у склад ВКЛ. З 1359 г. - уладанні Лугвена, заснавальніка роду Мсціслаўцаў. У 1565 г. Мсціслаў стаў цэнтрам ваяводства. У 1634 г. горад атрымаў Магдэбургскае права. У радавой забудове горада прасочваюцца каноны гарадской забудовы, але яна таксама мае і адметныя рысы. Захаваліся будынкі XVIII-XIX стст. Цяпер гэта жылыя ці адміністрацыйныя будынкі.