< Рэальнае вучылішча >
Г-падобны двухпавярховы цагляны будынак вучылішча пабудаваны на высокім цокалі ў стылі класіцызму. Гэтая даволі маштабная пабудова мае сіметрычную кампазіцыю галоўнага фасада. Рэальнае вучылішча некалі мела паравое ацяпленне, цэнтралізаваны водаправод і дубовы паркет ва ўсіх памяшканнях. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў значна пашкоджаны і да 1953 г. стаяў ў руінах. Цяпер ён знаходзіцца па вул. Цымермана, 36.