< Рэчыца >
Вядомая з 1213 г. З пачатку XIV ст. знаходзілася ў складзе ВКЛ і належала князю Вітаўту. У 1561 г. атрымала няпоўнае Магдэбургскае права і герб. У 1903 г. у горадзе пабудаваны Траецкі касцёл у стылі неаготыкі. У 1932 г. у касцёле адкрылі склад. Да 1999 г. у касцёле нават працаваў піўны бар. Успенскі сабор пабудаваны з цэглы ў стылі класіцызму ў 1842 г. Захаваліся габрэйскія могілкі і сінагога, а таксама будынак былой паштова-тэлеграфнай канторы.