< Ружаны
Брама (палацавы комплекс Сапегаў)
Палацавы комплекс Сапегаў
Руіны капліцы Св. Казіміра
Траецкі касцёл
Царква Св. Пятра і Паўла
На могілках захаваліся руіны капліцы Св. Казіміра, пабудаванай з цэглы у 1792 г. У 1615 г. на плошчы збудаваны цагляны Траецкі касцёл у стылі барока. Побач, пры кляштары базыльянаў, у 1762 г. збудаваны яшчэ адзін цагляны касцёл у стылі барока. У 1839 г. ён быў аддадзены пад праваслаўны храм. Захаваліся манастырскі корпус (1675 года), сінагога (1755 года), радавая забудова (ХIХ ст.) Упрыгожанне пасёлка – палацавы комплекс Сапегаў (1598-1605 гг.), пабудаваны ў стылі барока. У дадзены момант комплекс рэстаўруецца.