< Шаркаўшчына >
Вадзяны млын
Сядзіба Лапацінскіх: капліца-пахавальня
Сядзіба Федаровічаў: сядзібны дом
Успенская царква
Царква ў гонар іконы "Усіх Смуткуючых Радасць"
У 1912 г. у гэтым гарадскім пасёлку ўзведзена драўляная Успенская царква ў стылі мадэрн. У былым шляхецкім маёнтку Лапацінскіх захаваўся цагляны флігель, пабудаваны ў 1874 г., і руіны капліцы-пахавальні (сярэдзіна ХІХ ст.). Тут таксама знаходзіцца сядзіба Федаровічаў. Ад яе захаваўся каменны сядзібны дом (1903 г.) і двухпавярховы вадзяны млын, пабудаваны з цэглы ў 1922 г. Вартая ўвагі і каменная царква ў гонар іконы "Усіх Смуткуючых Радасць".