< Шкунцікі
Тут можна ўбачыць цагляны праваслаўны храм, пабудаваны ў класічным стылі з элементамі рэтраспектыўна-рускага стылю, дададзенымі ў 1868 г. пры перабудове пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага. Першапачаткова ж гэты храм узводзіўся ў 1828 г. як каталіцкі. Трохарачная брама была нязначна перабудаваная.