< Шыпяны
Вядомае паселішча па пісьмовых крыніцах з 1778 г. Валодалі маёнткам Масальскія, Агінскія, Манюшкі, Ваньковічы. Ад апошніх уладароў у выдатным стане захаваліся дом аканома, канюшня, брама, жылы дом, малочная. Побач – маляўнічы занядбаны старажытны парк. Усе гэтыя пабудовы датуюцца пачаткам ХІХ ст. Бровар працаваў да 1913 г.