< Слабада >
Храм у рэтраспектыўна-рускім стылі ўзведзены з цэглы і каменю ў сярэдзіне ХІХ ст. на месцы старажытнага драўлянага храма. Да 1980 г. царкву выкарыстоўвалі пад склад зерня. У 1990 г. яе адрэстаўравалі. На трох’ярусную званіцу зноў узнялі купалы, былі адноўленыя агароджа і арачная брама.